-Рубрики

 -Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ассолька_777

 -Подписка по e-mail

 

 -Сообщества

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.09.2013
Записей: 4779
Комментариев: 101
Написано: 4942

Комментарии (0)

Другі ў Еўропе Ганненскі кірмаш: "адзінаццаць месяцаў суму і адзін месяц — жыцця?"

Дневник

Среда, 09 Октября 2013 г. 21:56 + в цитатник

24 жнiўня 2010 года
№ 164 (26772)

ГЛЫБІНКА

Другі ў Еўропе Ганненскі кірмаш: "адзінаццаць месяцаў суму і адзін месяц — жыцця?"

Адроджаны Ганненскі (або зэльвенскі) кірмаш прайшоў 21 жніўня на Гродзеншчыне

На працягу некалькіх стагоддзяў у Зэльве 26 ліпеня, у дзень святой Ганны, адкрываўся адзін з буйнейшых кірмашоў не толькі Беларусі, але і Еўропы — саступаў ён па сваёй значнасці толькі знакамітаму лейпцыгскаму. Кірмаш спрабавалі адрадзіць — у 2002 і 2004 гадах свята праводзілася, аднак толькі сёлета зэльвенскі кірмаш атрымаўся найбольш цікавым і маштабным: свята наведала каля шасці тысяч удзельнікаў і гасцей. Арганізатарамі кірмашу стала адміністрацыя горада сумесна з праектам ЕС/ПРААН "Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні".

Купцы з Расіі, якія прыязджалі амаль заўсёды самымі першымі, прывозілі футра, жалеза, шкло, прыганялі коней. Дарэчы, як сведчыць гісторыя, конскі гандаль — адна з характэрных рысаў Зэльвенскага кірмашу. У асобныя гады тут прадавалі па некалькі тысяч гэтых жывёл. Прыганялі іх паны і гандляры Лідскага, Кобрынскага і Брэсцкага паветаў Гродзенскай губерні, Валынскай і Люблінскай губерняў. Конь і сёння — сімвал Ганненскага кірмашу: конкурс на лепшае афармленне павозак, выстава-конкурс конных парод, выступленне конна-спартыўнай школы Ваўкавыска, падарожжа на брычцы... А яшчэ — самы шчаслівы наведвальнік кірмашу змог паўдзельнічаць у латарэі і выйграць... жарабя!

Кірмаш у Зэльве быў не толькі гандлёвым цэнтрам, але і часовым месцам забаў і відовішчаў. Сюды прыязджалі тэатральныя калектывы, жанглёры, цыганы. Цікава, што барацьбу за права выступаць на кірмашы вёў нават Парыжскі тэатр. Сёлета мясцовы сквер ад яркіх колераў вышытых ручнікоў, даматканых дываноў, вытанчаных узораў вязаных сурвэтак і абрусаў расцвіў незвычайнай прыгажосцю. З розных куточкаў Беларусі з'ехаліся сюды майстры і майстрыхі, каб прадэманстраваць свае вырабы. Прыемна было бачыць такую вялікую колькасць людзей у нацыянальных строях, а тыя, хто адчуў атмасферу беларускага свята, змаглі набыць за невялікія грошы льняную кашулю ці сукенку або нават паназіраць, як яе шыюць для цябе на месцы.

А які ж кірмаш без забаў! Хтосьці адным ударам малатка заганяў у калоду цвік, хтосьці з чыгуном на галаве спрабаваў прайсці паміж падвешанымі чыгункамі і не зазвінець, хтосьці, закасаўшы рукавы, спрабаваў голымі рукамі злавіць рыбу, а хтосьці вырашыў адчуць сябе рыцарам і ўступіў у бойку з падушкай...

Раней, у часы існавання Ганненскага кірмашу, казалі, што зэльвенцы адзінаццаць месяцаў сумуюць, а адзін месяц — жывуць. І няхай сёлета кірмаш доўжыўся толькі адзін дзень, а не цэлы месяц (як даўней), магчыма, гэты кірмаш зноўку стане адным з буйнейшых як ў Беларусі, так і за яе межамі.

Марына БЕГУНКОВА. 
Фота аўтара.

http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=64613&idate=2010-08-24

Рубрики:  Родны край

Метки:  

 Страницы: [1]