-Рубрики

 -Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ассолька_777

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.09.2013
Записей: 4779
Комментариев: 102
Написано: 4943

Комментарии (0)

Кармянскае прыцягненне

Дневник

Четверг, 10 Октября 2013 г. 05:52 + в цитатник

У гарадскім пасёлку Карма зусім нядаўна з'явіўся яшчэ адзін дэкаратыўны водны аб'ект — фантан, чацвёрты па ліку. "Ручай" — такую назву прыдумалі ў раённым камунгасе, збягае са старажытнай царкоўнай гары на ўездзе ў населены пункт з боку суседняга Чачэрска. Гэтае месца адразу стала любімым у жыхароў горада і асабліва ў моладзі. Архітэктар раёна Валянціна Мельнікава спадзяецца, што пошук цікавых формаў у аздабленні горада надасць абліччу адметныя і прывабныя рысы, а з цягам часу з'явіцца і візітоўка-сімвал горада. Магчыма, нават гэты самы "ручай-вадаспад".

вадаспад".

12.06.2012 — Новости Общества | Звязда

Кармянскае прыцягненне

Яшчэ адзін з любімых, асабліва ў дзяцей, аб'ектаў, якому сёлета споўнілася 50 гадоў, — танк на пастаменце ў цэнтры гарпасёлка. Здаецца, ваеннай машынай у якасці помніка нас, беларусаў, не здзівіць. Аднак не ў гэтым выпадку. Танк у Карме ўнікальны, і другога такога ў свеце не існуе. Справа ў тым, што яго сабралі з розных частак іншых відаў танкаў, якія заставаліся пасля вайны на палях былых баёў. Неабавязкова быць спецыялістам у ваеннай галіне, каб заўважыць гэтую броне-гусенічна-гарматную эклектыку.

Кармянскае прыцягненне

— Збіралі гэты танк у 1947 годзе, а ўстанавілі на гарадской плошчы ў 1962-м, — прыадкрыла таямніцу мінулага дырэктар раённага мемарыяльнага музея Ала Балыш.

Згодна з першым узгадваннем у летапісах, Карма заснавана ў 1665 годзе. Калі ж узяць у разлік археалагічныя знаходкі, дык сляды першых пасяленцаў вядуць назад ажно на 28 тысяч гадоў. Але ёсць дата, якую дакладна ведаюць і заўсёды будуць памятаць у Карме, — 25 лістапада 1943 г. — дзень вызвалення раёна ад нямецкага рабства. Танк, на якім любяць бавіць час дзеці, якраз і з'яўляецца сімвалам гэтага вызвалення.

Анатоль Кляшчук.

 

Фота аўтара.

 

Рубрики:  Родны край

Метки:  

 Страницы: [1]