-Рубрики

 -Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ассолька_777

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.09.2013
Записей: 4779
Комментариев: 101
Написано: 4942

Комментарии (0)

Алешына

Дневник

Четверг, 10 Октября 2013 г. 21:13 + в цитатник

 

У вераснi лiст на дрэве не трымаецца — пачынаецца лiстапад, ляцiць лiсце з бярозы i алешыны. Прыглядалiся: калi ў вераснi лiст на дрэвах трымаецца моцна, — зiма не хутка прыйдзе.

   Шматлiкiя рэкi i азёры на землях усходнiх славян i сёння пакрытыя алешынай — куставой раслiнай, якая расце ў нiзкiх балотных месцах. Алешыну часцей за ўсё выкарыстоўвалi як дровы, але каштоўнасць гэтага дрэва — у яго кары, якая дае прыгожы насычаны чырвоны колер, i таму алешыну нарыхтоўвалi для афарбоўкi тканiны.

   Сок i свежая драўнiна алешыны пад уздзеяннем кiслароду мае яркi чырвоны колер. Так нарадзiлася беларускае паданне аб тым, што "на алешыне схаваўся чорт ад ваўка, якога сам i стварыў. Але воўк разарваў чорта i афарбаваў дрэва, на якiм сядзеў чорт, яго ж крывёй".

У народнай культуры алешыну звязвалi з "тым" светам i вельмi часта выкарыстоўвалi ў ахоўнай магii:

   Галiнкамi алешыны "запарвалi" глiняныя збаны для малака, каб нiхто не мог сурочыць (пашкодзiць) карову;

   Невялiкiя кавалачкi кары алешыны клалi ў адзенне маладых як абярэг ад няшчасцяў i хваробаў, якiя могуць наслаць нядобразычлiўцы на вяселлi;

   Галiнкi алешыны ставiлi па краях палеткаў i агародаў як абярэг ад граду i маланкi;

   Лекары выкарыстоўвалi алешыну як вяжучы сродак для загойвання ран, а таксама пры лячэннi кiлы (грыжы) i запаленнi скуры.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

http://old.zviazda.by/ru/main/

Рубрики:  Свет і сусвет чалавека

Метки:  

 Страницы: [1]