-Рубрики

 -Музыка

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ассолька_777

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.09.2013
Записей:
Комментариев:
Написано: 4942

Выбрана рубрика Ароматерапия.


Соседние рубрики: Суставы(12), Пчелопродукты(5), Простуда(20), Печень(1), Оздоровление(10), Ноги(7), Нервная система(2), Зубы(6), Давление(3), Голос(1), Алкоголизм(3)

Другие рубрики в этом дневнике: Это интересно(51), Художники(20), Ударны фронт(18), Тесты(1), Сон(18), Сказки, мифы, легенды(16), Секреты красоты(187), Свет і сусвет чалавека(48), Сад и огород(59), Рукоделие(312), Родны край(291), Ритуалы(6), разное(61), Психология(81), Простая мова(1), Проза(28), Притчи(12), Прикольные истории(11), Православие(76), Поэзия(85), Полезные советы(9), Парфюмерия(2), Парапсихологиия(114), Окно в природу(116), Настрои Сытина(1), Музыка(57), Мои хотелки(34), Медитации(13), Литература(36), Лиру(4), Лекарственные растения(83), Кулинария(909), Комнатные растения(21), Кино(8), История(120), Интересные сайты(1), Иконы(6), Игрушки(145), Здоровье(265), Закон Притяжения(117), Добрые истории(4), Дневник(2), Дети(3), Дети(21), Вязание(1006), Все для дома(58), Внутренние войска(9), Анекдот(84), Алё, народ на провадзе!(22)
Комментарии (0)

"Лятучыя ўказальнiкi дарогi да шчасця i гармонii"

Дневник

Понедельник, 13 Января 2014 г. 16:31 + в цитатник

13 студзеня 2010 года
№ 4 (26612)

САМ САБЕ ДОКТАР

"Лятучыя ўказальнiкi дарогi да шчасця i гармонii"

Памятайце, што эфiрнага масла фiялкi, бэзу, ландыша, лiпы, лотаса, магнолii, папарацi, какоса, манга, сунiц, банана, клубнiц, кiвi, кавуна, дынi, агурка не iснуе ў прыродзе.

Менавiта такое мудрагелiстае азначэнне ў Аюрведзе (адной са свяшчэнных старажытных iндыйскiх кнiг "Веды") даецца пахам. Практычна любы прыемны для вас пах можа прымiрыць (хай i часова) са светам i з самiм сабой.

 

Вядомы англiйскi вучоны Дж. Дод вынайшаў, што самая распаўсюджаная прычына стрэсаў, дэпрэсiй i няўпэўненасцi ў сабе — асяродак агрэсiўных пахаў, у якiм нам даводзiцца жыць. Напрыклад, самаадчуванне i настрой могуць сапсаваць выхлапныя газы, якiмi мы надыхалiся ў заторы. Цiкава, што нават нейтральныя, але чужыя, незнаёмыя пахi часам выклiкаюць дыскамфорт i занепакоенасць.

Лiчыцца, што мужчыны лепш "прыстасаваны" да качавога ладу жыцця, таму яны з большай ахвотай адпраўляюцца ў камандзiроўкi. Аднак аналiз медыцынскiх картаў 11 тысяч супрацоўнiкаў буйнога амерыканскага банка паказаў, што мужчыны, якiя ад'язджаюць па службовых справах з роднага горада хоць бы раз на год, звяртаюцца да псiхатэрапеўта на 80 працэнтаў часцей за сваiх калег, якiя сядзяць на адным месцы. Для таго каб дапамагчы такiм вандроўнiкам справiцца са стрэсам, ароматэрапеўты стварылi аэразоль з водарам свежага печыва i ванiлi. Гэты "кактэйль" робiць гасцiнiчны нумар па-хатняму ўтульным, здымае стрэс i дапамагае заснуць. Ведаюць пра такую здольнасць ванiлi i арганiзатары мiжкарпаратыўных канферэнцый, калi запрашаюць да ўдзелу людзей, незнаёмых памiж сабой. Калi ў паветры знаходзiцца лёгкi араматычны "водгук" хатняга печыва, людзi ў такой абстаноўцы хутчэй расслабляюцца, пачынаюць адчуваць сябе ў кампанii чужых больш свабодна, лягчэй адаптуюцца i iдуць на кантакт. Знаёмы букет прыемных водараў заспакойвае, здымае нервовае напружанне.

Многiя з нас нават не ўяўляюць, якi вялiкi ўплыў аказваюць пахi на наш унутраны свет i здароўе. Праз органы нюху лятучыя рэчывы ўздзейнiчаюць на нашу лiмбiчную сiстэму, якая адказвае за нашы эмоцыi, паводзiны, самаўспрыманне, а таксама за работу ўнутраных органаў. Вось чаму першы ж сеанс ароматэрапii часам прыносiць больш карысцi, чым месячны курс псiхааналiзу. Самае важнае, што трэба памятаць пры арганiзацыi сеанса ароматэрапii, —для аднаўлення псiхiчнай раўнавагi падыходзяць толькi тыя пахi, якiя вам падабаюцца. Iнакш аздараўляльнага эфекту проста не атрымаецца.

Увогуле, аздараўляльнаму ўздзеянню пахаў лепш паддаюцца тыя, хто ўмее мыслiць вобразна i працаваць правым паўшар'ем мозгу (сярод прадстаўнiц прыгожай палавiны чалавецтва такiх большасць). Левапаўшарныя мужчыны менш адчувальныя да нюхальных стымулаў, i гэта, як сцвярджаюць спецыялiсты, не так i бяскрыўдна. Часам за непрыступным "фасадам" сапраўднага мача хаваецца павышаная трывожнасць i няўпэўненасць у сабе, што можа стаць штуршком да развiцця псiхасаматычных захворванняў. Такiм асобам патрэбна ўзмоцненая нюхальная карэкцыя — ударная доза ароматэрапii.

Каб павысiць самаацэнку i перастаць нервавацца з-за дробязяў, варта падыхаць водарам анiса, сандала цi ружы. Для таго каб перасталi непакоiць начныя кашмары, можна "раскурыць" ладан i iланг-iланг. Справiцца з нудой i сумам дапамогуць пахi лаванды, мiрта, пальмаружы. Схiльным да прыступаў клаўстрафобii (страху перад маленькiмi зачыненымi памяшканнямi) варта перыядычна ўдыхаць водар яблыкаў.

Успрыманне пахаў вельмi iндывiдуальна, таму падчас выбару сродкаў ароматэрапii трэба кiравацца не толькi паказаннямi да прымянення, але i ўласнымi схiльнасцямi. Калi ў iнструкцыi напiсана, што эфiрнае масла здымае галаўны боль, атрыманы з-за стрэсу, але вам яно не падабаецца, лекавага эфекту не будзе. Вялiкую ролю тут iграюць жыццёвы вопыт i ўспамiны. У многiх з нас пэўны водар звязаны з прыемнымi цi адмоўнымi сiтуацыямi з мiнулага, i гэта варта ўлiчваць.

Перад пачаткам сеанса ароматэрапii трэба праверыць, цi няма ў вас алергii на эфiрнае масла. Капнiце iм на насоўку i некалькi разоў на дзень нюхайце. Калi не ўзнiкне нiякiх непрыемных наступстваў, можна распачынаць сеанс.

У аромакурыльнiцу ў выглядзе кубачка трэба налiць цёплай вады, дадаць туды 3-5 кропель эфiрнага масла цi кампазiцыi з некалькiх водараў, запалiць унiзе свечку. У працэсе награвання вада будзе насычаць паветра адпаведным пахам. Для першага разу дастаткова 20-30 хвiлiн, паступова можна давесцi працягласць сеанса да 3 гадзiн. Можна скарыстацца спецыяльным аромакамнем у форме медальёна з дробнапорыстай глiны. Капнiце на яго некалькi кропляў эфiрнага масла i пакладзiце на стол, за якiм працуеце, а на ноч размясцiце побач з падушкай. Можна паступiць яшчэ прасцей — капнуць эфiрным маслам на насовачку i перыядычна падносiць да твару.

Iнгаляцыi эфiрнымi масламi даюць выдатныя вынiкi, вядома ж, пры ўмове, што масла, якiм вы карыстаецеся, — натуральнае. Штучныя араматызатары ў многiх выклiкаюць алергiю i галаўны боль. Гэтыя раслiны не з'яўляюцца эфiраноснымi.

Пра якасць эфiрнага масла гаворыць i яго цана. Натуральнае будзе дарагiм, але невялiкага флакончыка хопiць надоўга.

Тэрмiн захоўвання (акрамя цытрусавых) практычна не абмежаваны, калi флакон шчыльна закрыты, на яго не падае сонечнае святло i вытрымлiваецца тэмпературны рэжым (ад 0 да +30). Тонкiя водары (ладан, ружа, неролi, нарцыс), як i тонкiя вiны, з часам толькi паляпшаюцца.

Летнi настрой ствараюць пахi лугавых раслiн, якiя назапасiлi сонечную спёку, — святаяннiк, чыстацел, сухацвет, чабор, календула. Калi развесiць невялiкiя пучкi па сценах, то сеанс ароматэрапii будзе праходзiць сам сабой. Прыемныя думкi навее iкебана з галiнак ядлоўцу, суквеццяў крываўнiку, мацярдушкi, палыну, сельдэрэю, рамонку. Падыдуць лапкi сасны, пiхты, ядлоўцу, туi, кiпарысу.

Добра, калi ў вас атрымаецца зашыць сумесь траў у мяшэчкi з палатна (40х40 см), цi набiць iх апельсiнавымi, мандарынавымi, лiмоннымi, грэйпфрутавымi шкуркамi. Размешчаныя на палiцах, яны будуць бадзёрыць, асвяжаць паветра. Свае лекавыя якасцi такiя падушачкi будуць захоўваць на працягу 2 месяцаў. Потым "начынку" можна замянiць на новую.

Пры збытку адмоўных эмоцый можна выбраць для ароматэрапii эфiрнае масла базiлiку, бергамоту, геранi, грэйпфруту, карыцы, лiмону, мелiсы, мускату, ядлоўцу. Пры стомленасцi i знясiленнi падыдуць апельсiн, бергамот, вербена, герань, елка, лаванда, лiмон, мята, размарын, мiра, эўкалiпт. Пры нервовым напружаннi з мiгрэнню варта скарыстацца эфiрным маслам базiлiку, гваздзiку, геранi, елкi, лаванды, лiмона, мяты, размарыну, рамонку, сасны, эўкалiпту. Для барацьбы з бяссоннiцай варта прымяняць базiлiк, ванiль, жасмiн, анiс, мiру, ладан, рамонак, сандал. Справiцца з разумовымi перагрузкамi дапамогуць бергамот, вербена, герань, мята, пальма-роза, чабор, эўкалiпт. Слабасць памяцi, апатыю прагоняць базiлiк, гваздзiк, мелiса. Плаксiвасць спынiць грэйпфрут, мацярдушка, лаванда, ружа, сандал, сасна. З павышанай узбуджальнасцю справiцца анiс, ванiль, мацярдушка, лаванда, мiра, рамонак. З трывогай — анiс, апельсiн, ружы, сандал. З дэпрэсiяй — апельсiн, iланг-iланг, карыца, лаванда, неролi, пальма-ружа, пiхта, ружа, шалфей.

Для вызначэння i iдэнтыфiкацыi пахаў мае значэнне, якой ноздрай удыхаць — левая больш адчувальная. Акрамя таго, жаночы нюх больш тонкi, чым мужчынскi. Лепш за ўсiх пахi чуюць датчане, а горш за iншыя народы — фiны.

Падрыхтавала Iнга МIНДАЛЁВА.

http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=50735&idate=2010-01-13

Рубрики:  Здоровье/Ароматерапия

Комментарии (0)

Водаратэрапія: ўзбадзёрыць язмін, супакоіць герань, страх прагоняць ружа і кедр

Дневник

Пятница, 08 Ноября 2013 г. 20:09 + в цитатник

2 февраля 2011 в 11:57
Вольга Кулінковіч, Звязда

Пераацаніць значэнне нюху ў жыцці чалавека нельга. Спектр яго магчымасцяў надзвычай шырокі — ад біялагічнай, ахоўнай функцыі да разнастайных эмацыйных і псіхалагічных уражанняў. Пахі ўплываюць на настрой і здароўе людзей. Пахі валодаюць неверагоднай сілай: яны імгненна могуць стварыць святочны настрой або адбіць усялякую ахвоту да весялосці.

Водаратэрапія — лячэнне з дапамогай водараў эфірных алеяў. Чалавеку вядома некалькі тысяч эфіраалейных раслін, аднак у водаратэрапіі ўжываецца каля 300 відаў. На іх аснове можна рабіць розныя сумесі. Аднак памятайце: кожны чалавек, кожная скура і кожны нос рэагуе на эфірныя алеі па-свойму. У маленькіх дзяцей больш тонкі нюх, чым у людзей пажылога ўзросту. Светлая скура нашмат больш адчувальная, чым цёмная. Для жанчын дазіроўкі павінны быць меншымі, чым для мужчын. Аднак ёсць універсальнае правіла: пачынаць выкарыстанне любога новага эфірнага алею варта з 1 кроплі. У многіх выпадках адной кроплі алею дастаткова, каб ён пачаў уздзейнічаць на ваш арганізм і ў выпадку індывідуальнай непераноснасці праявіў сябе.

Водаратэрапія ад начных кашмараў

Калі вас пераследуюць начныя кашмары, дапамогуць пахі герані, рамонку, пачулі, сандалавага дрэва і іланг-ілангу. Гэтыя алеі выкарыстоўваюць для расслабляльнага масажу. Таксама некалькі кропель алею можна дадаць у водаралямпу.

...ад трывожнага страху

Ад хвалявання перад іспытам або паездкай можна пазбавіцца, калі капнуць на насоўку 2—3 кроплі алею лаванды, базіліку, мускатнага шалфею або мяты. Таксама можна камбінаваць водары дзягілю, мёду, ружы і кедра. Класічным кактэйлем ад страху з'яўляюцца змешаныя роўнымі часткамі алеі мелісы і базіліку.

...ад раздражняльнасці

Справіцца з раздражняльнасцю дапамагае пах анісу, іланг-ілангу, лаванды, лімона, герані, ружы, маярану, мандарыну, мелісы. Дапаможа і салодкі пах мёду. Гэтыя ж пахі знімаюць нервовае напружанне.

...ад дэпрэсіі

Пах нават можа дапамагчы вярнуць упэўненасць у сабе і перамагчы дэпрэсію, аднак для гэтага ўдыхаць карысныя водары трэба рэгулярна і даволі працяглы час. Пры дэпрэсіі варта самому вырашыць, які пах падыходзіць больш — бергамот, герань, язмін, ружа, мята, гваздзіка, фіялка, лімон або кедр.

Лепшы сродак пры дэпрэсіі — алей неролі (флёрдаранж). Праўда, ён даволі дарагі, аднак аказвае надзвычайны эфект: адганяе змрочныя думкі і супакойвае псіхіку. У водаралямпе можна змяшаць гэты алей з алеем жажаба або бергамоту.

...ад нерашучасці

Калі доўгія роздумы псуюць жыццё або, як мінімум, ні да чаго не прыводзяць, то дапамагчы пазбавіцца ад нерашучасці могуць алеі эўкаліпту, мускатнага шалфею, размарыну або лімона.

Дапамагаюць умацаваць характар водары дзягілю, мацярдушкі, размарыну, шалфею і кіпарысу. Для аднаўляльнага масажу можна выкарыстаць такую сумесь: 15 кропляў алею імбіру, па 2 кроплі алею размарыну і лімоннай травы змяшаць з 50 мл міндальнага алею і добра ўзбоўтаць.

...ад няўважлівасці

Калі цяжка засяродзіцца перад адказным заданнем, варта выкарыстаць алеі размарыну, базіліку, мірты і лімона. Інтэлектуальныя здольнасці таксама павышае водар перцавай мяты: ён спрыяе паляпшэнню памяці, вяртае яснасць думак.

...ад апатыі

Пры апатыі дапамагаюць рэгулярныя ванны, масаж і наданне паветру ў памяшканні паху імбіру, лімоннай травы, чабору.

...ад стомленасці

Лепшы сродак ад стомленасці — ванна з некалькімі кроплямі алею размарыну. Яго пах стымулюе нервовую сістэму і паляпшае кровазварот. Калі ж няма магчымасці адпачыць, хутка аднавіць сілы дапамогуць водары базіліку, маярану, гваздзікі і чабору.

...ад нервовасці

Нервовую сістэму ўмацуюць водары валяр'яну, бергамоту, рамонку, лаванды, маярану і сандалавага дрэва. Гэтыя пахі дастаткова моцныя і свежыя, каб стварыць вакол спакойную атмасферу. Калі нервы моцна разладжаныя, варта рэгулярна дадаваць у ванну або касметычныя сродкі некалькі кропель вышэйпералічаных алеяў.

...ад прыгнечанасці

Калі вамі раптам авалодаў прыгнечаны настрой і ўвесь свет здаецца шэрым і змрочным, паспрабуйце вярнуць бадзёрасць, накапаўшы ў водаралямпу некалькі кропель язміну, лаванды або іланг-ілангу. Для ўзмацнення эфекту прыміце ванну з гэтай духмянай сумессю.

...для самастойнасці

Умацаваць уласнае "я", павысіць самаацэнку, пераадолець бязволле і прыгнечанасць дапаможа водар ядлоўцу. Такія ж уласцівасці маюць алеі лаўру і туі, аднак яны даволі таксічныя і прымяняць іх лепш пад наглядам спецыяліста.

...ад абыякавасці

Ад абыякавасці і безудзельнасці дапамогуць пазбавіцца ўзбуджальныя пахі. Ідэальным будзе выкарыстаць алей перцу, аднак масаж з ім можа выклікаць раздражненне скуры. Таксама можна ўдыхаць водары чабору, карыцы і лімона. У водаралямпе можна змяшаць алеі грэйпфрута і размарыну роўнымі часткамі.

Правілы выкарыстання эфірных алеяў

- Перш, чым пачаць выкарыстоўваць новы эфірны алей, правядзіце індывідуальны тэст на пераноснасць: 1 кроплю алею нанясіце на сурвэтку або насоўку і на працягу дня некалькі разоў падносьце да носа. Прыкметы алергічных рэакцый: насмарк, слёзацячэнне, чханне.

- Як бы вам ні падабаўся водар, варта памятаць пра пачуццё меры. Трымайцеся правіла: у водаратэрапіі больш — не заўсёды лепш. Малыя дозы эфірных алеяў з’яўляюцца стымулятарамі, а вялікія — прыгнятаюць жыццёва важныя працэсы ў арганізме.

- Эфірныя алеі не рэкамендуецца наносіць на скуру ў чыстым выглядзе (у 100-працэнтнай канцэнтрацыі). Выключэнне складаюць лаванда і чайнае дрэва. Для абагачэння касметычных сродкаў бярыце не больш за 7 кропляў на 5 г сродку.

- Калі вы карыстаецеся эфірным алеем у водаралямпе, першыя два сеансы не павінны перавышаць 10—15 хвілін.

- Духмяныя ванны — адна з самых прыемных працэдур, якая дае хуткі пазітыўны эфект. У такой ванне тэрапеўтычны эфект дасягаецца як за кошт пранікнення карысных рэчываў праз скуру, так і за кошт удыхання пахкіх выпарэнняў. Тэмпература вады ў ванне не павінна перавышаць тэмпературы цела, 36—37 градусаў; час прыняцця ванны — каля 15 хвілін. Калі вы прымаеце ванну ўпершыню, не трэба захапляцца: 3—5 хвілін цалкам дастаткова. Вы цудоўна сябе адчуваеце пасля ванны? Можна павялічваць час.

Эфірныя алеі практычна нераспушчаныя ў вадзе, таму, перш чым дадаць алей у ванну, неабходна развесці яго ў эмульгатары, у якасці якога выкарыстоўваюць марскую або кухонную соль, мёд, смятану, вяршкі, кефір. Дапушчальныя канцэнтрацыі ў алеяў розныя, але сярэдняй аптымальнай колькасцю кропляў можна лічыць 1 кроплю на 10 літраў вады.

- Пры масажы эфірныя алеі звычайна выкарыстоўваюць разведзенымі. Іх змешваюць са звычайным натуральным алеем у неабходнай прапорцыі. Доля эфірнага алею пры змешванні з нейтральным алеем складае ад 1 да 3 працэнтаў, напрыклад, 3 кроплі духмянага алею на 10 мл нейтральнага.

- Пры цяжарнасці, пры наяўнасці хранічных захворванняў або падчас прыёму лекаў выкарыстоўваць эфірныя алеі варта пасля кансультацыі са спецыялістам.

- Для эфірных алеяў шкодныя ўльтрафіялетавыя промні, вільгаць і кісларод, таму іх трэба захоўваць шчыльна закаркаванымі ў цёмным сухім месцы, недаступным для дзяцей. Яны таксама ўспрымальныя да перападаў тэмпературы. 
Читать полностью: http://news.tut.by/health/213675.html

 

 

Рубрики:  Здоровье/Ароматерапия

Комментарии (0)

Аромат, источающий соблазн

Дневник

Воскресенье, 20 Октября 2013 г. 17:48 + в цитатник

Слово «афродизиак» пришло к нам из Древней Греции и не случайно произошло от имени богини любви - Афродиты. Ее всегда изображали с цветами, ароматы которых способны пленять, очаровывать и соблазнять. С давних времен афродизиакам приписывали почти магические свойства в усилении сексуального влечения и повышении половой активности. Ароматические афродизиаки могут оказывать влияние, подобное гормонам, содействуя сексуальным желаниям.

Эти вещества усиливают кровообращение в органах малого таза, устраняют застойные процессы и обладают особым свойством сочетаться с запахом кожи человека, способствуя выработке сексуально притягательных физиологических запахов - феромонов, которые и определяют индивидуальную сексуальную привлекательность. Невидимыми нитями феромоны соединяют, казалось бы, совершенно разных по характеру и вкусам людей.

Аромат источающий соблазнАроматические афродизиаки - это, прежде всего, эфирные масла. Самый простой и эффективный способ применения - ароматизировать ими воздух, согрев масло в ароматической лампе. В маленькую фарфоровую чашечку глиняной лампы влить нескольких капель эфирного масла, разведенного теплой водой. В нижнюю часть лампы поместить зажженную свечу, пламя которой будет нагревать воду: Испаряясь, она позволит мельчайшим капелькам масла распространятыея по всему помещению, создавая тонкий, нежный, чарующий аромат:

 

Ароматические масла можно использовать также для расслабляющего массажа. Для этого 7-8 капель разводят в 30 мл оливкового или подсолнечного масла.

Возглавляет парад эротических запахов немного горьковатый цветочный запах иланг-иланга - излюбленная нота самых известных и дорогих духов. Сюда же относятся запахи жасмина, бергамота, ириса, ванили, сандала, корицы и, конечно, розы. Близкий к цитрусовому цветочный аромат нероли замыкает группу самых сексуальных и волнующих эфирных масел-афродизиаков.

Приобрести эфирные масла можно в аптеках. Но при выборе ароматического афродизиака следует придерживаться основного правила: запах должен нравиться вам и вашему партнеру, ведь в противоположном случае можно получить обратный эффект. Очень важно также не переусердствовать с афродизиаками. Сила их воздействия не зависит от интенсивности аромата, наоборот - чем менее навязчивым будет запах, тем лучше. Ведь резкие запахи, даже самые эротические, скорее отпугивают, чем привлекают.

Для создания тонкого, едва уловимого эротического запаха можно приготовить смесь из ароматических масел, используя для этого не более шести капель, являющихся так называемыми основными нотами. Например, чтобы создать романтическое настроение на весь вечер, необходимо смешать в аромалампе каплю масла розы, три капли масла сандала, две капли масла иланг-иланга. А для более торжественного случая подойдет смесь масел жасмина, пачули и корицы - по 2 капли каждого.

Натуральные эфирные масла не вызывают аллергии. Но на всякий случай можно провести несложный тест: нанести на кожу в области локтевого сгиба несколько капель понравившегося масла и в течение суток внимательно понаблюдать за этим участком кожи и общим состоянием. Если аллергическая реакция на эфирное масло не возникла, можно спокойно его использовать.

Римма ЗАМУЛОВА, фитолог

"Народный доктор", 2010, №4

Рубрики:  Здоровье/Ароматерапия


 Страницы: [1]