-Приложения

  • Перейти к приложению Я - фотограф Я - фотографПлагин для публикации фотографий в дневнике пользователя. Минимальные системные требования: Internet Explorer 6, Fire Fox 1.5, Opera 9.5, Safari 3.1.1 со включенным JavaScript. Возможно это будет рабо

 -Я - фотограф


0 фотографий

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Николай_Верасень

 -Подписка по e-mail

 

 -Интересы

смотри чуть высше в информации "о себе"

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 06.06.2009
Записей:
Комментариев:
Написано: 9355

Комментарии (0)

Любоў Кавалёва: Калі я ўбачыла гэтае відэа, мне стала кепска

Дневник

Вторник, 17 Января 2012 г. 23:54 + в цитатник
У сеціве Інтэрнэта з’явіліся фота і відэа чатырох мужчын, якія ўзнімаюцца пасля выбуху са станцыі метро «Кастрычніцкая» з боку Дома афіцэраў з ваеннай падрыўной машынкай, катушкай сапёрнага кабеля і вялікай цяжкай сумкай, напоўненай невядомымі вуглаватымі прадметамі.

Мяркуючы па выкладзеных у інтэрнэце кадрах, яны былі знятыя карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва БелТА. «Мне стала кепска, у літаральным сэнсе, схапіла сэрца! Хлопцы сядзяць, невядома за каго, і людзі пацярпелі», — так пракамэнтавала ўбачаныя ў інтэрнэце фотаздымкі Любоў Кавалёва, маці аднаго з асуджаных за тэракт да смяротнага пакарання, Уладзіслава Кавалёва.



Любоў Кавалёва:

- Бачыла гэтае відэа, дзе падрыўнікі выносяць катуку з дротам, чамаданчык. Я, калі гэта пабачыла... гэта нейкі кашмар. Ніхто не верыць у вінаватасць асуджаных. Людзі разумеюць, што адбылося і каму гэта было патрэбна.

Час здымаў невядомы, гэта значыць, немагчыма даведацца, праз колькі хвілін пасля выбуху гэтыя «людзі ў цывільным» выходзілі наверх. Разам з тым вядома, што яны ўзнімаліся па прыступках пераходу каля Дома афіцэраў перад вачамі дзясяткаў мінчукоў, якія сабраліся ў раёне станцыі метро «Кастрычніцкая». У праваахоўных органах не каментуюць меркаванні, якія з’явіліся ў інтэрнэце, што бомбу ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года ўзарвалі нейкія «людзі ў цывільным».

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

Метки:  

 Страницы: [1]