Зараз хварэю на вятранку ,таму не магу выходзіць з дому...
Увесь свет я бачу праз вокны свайго дома...Прырода,нібы падарунак зрабіла, убралася ў белае.Апранула белы капялюш,белае паліто, белыя боцікі... Прыгажосць:)
"Любоў доўгацярплівая,любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарлівай,не надзімаецца,не амбітная, не шукае таго,што не сваё, не злуецца,не думае благога,не цешыцца з несправядлівасці,але радуецца праўдзе,усё пераносіць,ва ўсё верыць,на ўсё спадзяецца,усё церпіць.Любоў ніколі не знікае.А вось прароцтвы знікнуць, і мовы змоўкнуць,і веды занепадуць.(1 Кар.13,4-8)
Тыя, хто мяне ведаюць, каментарыяў не патрабуюць(спадзяюся:):):))
А тыя,хто не- ведайце:я дзіцё.Дакладней,імкнуся захаваць у сябе самае лепшае ад дзяцінства і ад дзяцей:):):)А хачу гэтага проста таму,што дзеці - шчырыя,добрыя...Яны сапраўдныя..асабліва, маленькія:):):)