Случайны выбор дневника Раскрыть/свернуть полный список возможностей


Найдено 32 сообщений
Cообщения с меткой

турма - Самое интересное в блогах

Следующие 30  »
Annettika

Палітвязня Мікалая Дзядка змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак

Вторник, 02 Мая 2023 г. 11:54 (ссылка)

photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)Стала вядома, што нядаўна адміністрацыя гродзенскай турмы № 1 змясціла палітвязня Мікалая Дзядка ў штрафны ізалятар на 10 сутак за тое, што лёг спаць на некалькі хвілінаў раней дазволенага. У лютым палітвязеня таксама закідвалі ў ШІЗА.

Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збiли і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. 28 чэрвеня палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у знявленні на яго аказваецца ціск — толькі летам ён 44 дні бесперапынна ўтрымліваўся ў ШІЗА па надуманых прычынах. Агулам Мікола Дзядок знаходзіцца ўжо 900 (!!!) дзён у зняволенні.

pencil (460x11, 2Kb)

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу / 230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. Дедку Николаю Александровичу
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Annettika

Нататкі Міколы

Понедельник, 03 Апреля 2023 г. 20:03 (ссылка)


Микола (700x700, 58Kb)
Прачытаў надоечы “Менделя-букиниста”.

Звярні ўвагу, што ён (Медель) з Петрыкава. Гэта Гомельская вобласць =) А па аўтару, гэта “Русская Польша”, ліл =D. Відаць, Цвейг не ведаў, што існуе дзесьці там такі звер, як беларусы…

Так, смерць у Цвейга і жонкі сапраўды аказалася трагічнай, асабліва ў кантэксце таго, што ўжо ў наступным, 1943 годзе ў Другой сусветнай наступіў пералом і фашызм быў-такі пераможаны.

Для мяне гэта чарговае пацверджанне таго, што ў любой сітуацыі, нават самай цёмнай, трэба змагацца да канца, а калі ўжо няма сілаў на змаганне, то проста запасціся вытрымкай і чакаць. І маліцца! Як у той прымаўке, хаця б “лежать в сторону цели”.

pencil (460x11, 2Kb)

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу / 230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. Дедку Николаю Александровичу
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Annettika

Палітвязня Мікалая Дзядка змясцілі ў ШІЗА на сем сутак

Пятница, 10 Февраля 2023 г. 18:20 (ссылка)

photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)Стала вядома, што нядаўна адміністрацыя гродзенскай турмы № 1 змясціла палітвязня Мікалая Дзядка ў штрафны ізалятар на 7 сутак. Мінулыя 7 сутак ШІЗА Мікола адбыў у студзені. Прычыны — невядомыя.

Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збiли і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. 28 чэрвеня палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у знявленні на яго аказваецца ціск — толькі летам ён 44 дні бесперапынна ўтрымліваўся ў ШІЗА па надуманых прычынах.

pencil (460x11, 2Kb)

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу / 230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. Дедку Николаю Александровичу
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Annettika

Мікола Дзядок знаходзіцца за кратамі 800 дзён

Воскресенье, 22 Января 2023 г. 18:50 (ссылка)

бацька Дзядка (700x700, 83Kb)
Выданне «Новы час» паразмаўляла з бацькам палітзняволенага Міколы Дзядка Аляксандрам.

Вось некаторыя цытаты:

💬 «Пачну з таго, што сёння ў нас вялікая радасць – Мікола тэлефанаваў, яму дазволілі 5 хвілін размовы. Я пачуў яго голас, адчуў ягоны настрой. Хачу сказаць, Мікола ў нас проста вялікі чалавек! Нават у гэтых абставінах з ім застаецца пачуццё гумару. Размова была, як звычайна, даволі сумбурная, бо шмат што хочацца сказаць, але стараліся паспець вымавіць адно аднаму самае патрэбнае».

💬 «У Міколы ўсё добра. Праўда, нядаўна адсядзеў сем сутак у ШІЗА, пакуль не ведаю, за што. Але зараз усё ў парадку. Сядзіць ён у камеры, чытае кніжкі».

💬 На пытанне, ці ўдаецца яму самому весці нейкае нармальнае, звычайнае жыццё, Аляксандр адказвае:

«Ведаеце, не атрымліваецца. Кожная хвіліна, кожны дзень праходзіць у думках пра яго. Гэта вельмі цяжка. Але для мяне найістотнейшае – каб у яго ўсё было ў парадку».

💬 А вось пасля пытанне, ці дастаткова падтрымкі з боку беларусаў, міжнароднай супольнасці, адзначае:

«Я стараюся заўсёды быць у сацсетках, усё чытаць… Але пра Міколу даўно нічога не чытаў. Пра матэрыяльную падтрымку не кажу, патроху самі спраўляемся, нам гэта не ў навінку. Але маральнай падтрымкі вельмі не хапае».

💬 «Дарэчы, зараз стала крыху лепш з лістамі. Ліставанне стала часцейшым».

pencil (460x11, 2Kb)
Крымінальная справа на Мікалая Дзядка была заведзеная ў лістападзе 2020-га. Пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіКа моцна збілі актывіста, выкарыстоўвалі пярцовы газ, а потым гвалтоўна прымусілі запісаць «пакаяльнае» відэа. У аддзяленні ГУБАЗіКа Міколу Дзядка жудасна катавалі.
10 лістапада 2021 года суддзя Анастасія Папко прысудзіла яму пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі. Мікалай віну не прызнаў.

pencil (460x11, 2Kb)
Падтрымаць Міколу можна лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, вул. Кірава, 1. Дзядок Мікалай Аляксандравіч
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Annettika

Палітявязня Мікалая Дзядка бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА 44 дні

Четверг, 15 Сентября 2022 г. 14:44 (ссылка)

photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb) Мікалая Дзядка бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА 44 дні. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале палітвязня Мікалая Дзядка.

"Выпускаць з ШІЗА мяне мабыць не вельмі хочуць. За акт на ДР атрымаў яшчэ 7 сутак. А 27 жніўня займаўся ёгай, сеў рабіць медытацыю і на мяне склалі новы акт – парушэнне формы адзення – яшчэ 7 сутак. У мяне павінен быць выхад 13 верасня. Але за 9 дзён да гэтага ў 6:20 раніцы зноў зайшлі ў камеру і па-ранейшай схеме. Сказалі павярнуцца тварам да сцяны і зрабіць даклад па форме, а калі я гэта зрабіў, склалі акт аб тым, што адмовіўся зрабіць даклад. Увогуле, мабыць яшчэ і верасень буду ў ШІЗА. З надыходам халадоў стала трохі няўтульна, але я трымаюся і буду трымацца далей", – цытуе палітвязня канал.

Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. У калоніі яму замянілі рэжым на турэмны.

💌 Падтрымаць Міколу:
220023, Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1, Дзядок Мікалай Аляксандравiч


pencil (460x11, 2Kb)

"Выпускать из ШИЗО меня видимо не очень хотят. За акт на ДР получил еще 7 суток. А 27 августа занимался йогой, сел делать медитацию и на меня составили новый акт – нарушение формы одежды – еще 7 суток. У меня должен быть выход 13 сентября. Но за 9 дней до этого в 6:20 утра снова зашли в камеру и по прежней схеме. Сказали повернуться лицом к стене и сделать доклад по форме, а когда я это сделал, составили акт о том, что отказался сделать доклад. В общем, видимо, еще и сентябрь буду в ШИЗО. С наступлением холодов стало немного неуютно, но я держусь и буду держаться дальше".

На данный момент Николай находится непрерывно в ШИЗО с 3 августа – 44 дня.

Адрес для писем:
230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1.
Дедок Николай Александрович
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество

Следующие 30  »

<турма - Самое интересное в блогах

Страницы: [1] 2 3 ..
.. 10

LiveInternet.Ru Ссылки: на главную|почта|знакомства|одноклассники|фото|открытки|тесты|чат
О проекте: помощь|контакты|разместить рекламу|версия для pda